Вы тут

Беларускія футбалісты згуляюць з сербамі ў кваліфікацыі юнацкага ЧЕ


Юнацкая зборная Беларусі (U-17) 22 сакавіка ў Сербіі пачне выступленне ў элітным раўндзе адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе БелТА.


У горадзе Стара-Пазава ў стартавым паядынку 1-й групы беларусы сустрэнуцца з сербскімі равеснікамі. У другім туры 25 сакавіка сапернікамі беларускіх футбалістаў будуць ізраільцяне, а 28 сакавіка ім трэба будзе згуляць з камандай Босніі і Герцагавіны.

У фінальную стадыю юнацкага першынства кантынента выйдуць пераможцы 8 груп, а таксама 7 лепшых каманд, якія фінішуюць другімі. Фінальны этап з удзелам 16 зборных пройдзе з 17 мая па 2 чэрвеня ў Венгрыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».