Увечары пасля працы нецвярозы 37-гадовы мужчына абліў бензінам падлогу ў доме, у якім пражываў, і спрабаваў яго падпаліць. Адначасова ён выказваў пагрозы забойствам 37-гадовай жонцы, паведамляе dneprovec.by.
Па словах начальніка штаба Рэчыцкага РАУС Міхаіла Раманюка, адна з магчымых прычын здарэння — пытанні спадчыны. Падазраваны з жонкай і дзецьмі пражывае на тэрыторыі яго бацькі, які, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, склаў завяшчанне на карысць нявесткі.
У дачыненні да жыхара раёна распачата крымінальная справа па артыкуле 186 (Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Фігуранту пагражае пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі.
Прэв’ю: pexels.com
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.