Вы тут

Жыхар Светлагорска праглынуў закладку з наркотыкам, калі праваахоўнікі вырашылі яго праверыць


35-гадовы жыхар Светлагорска, які мае некалькі судзімасцей, нядаўна вызваліўся з турмы. Даведаўся ў сукамернікаў, як лёгка зарабіць грошы на волі, праз Тэлеграм замовіў наркотык, выклікаў таксі і адправіўся ў лес па каардынатах, дадзеных прадаўцом забароненых рэчываў, піша sn.by.


— Супрацоўнікі АМАП звярнулі ўвагу на падазроны маршрут таксі. Было вырашана праверыць аўтамабіль, яго кіроўцу і пасажыра, — распавёў следчы Светлагорскага РАСК Кірыл Коўшар. — У гэты час мужчына вырашыў пазбавіцца ад незаконнага грузу, праглынуўшы закладку.

Праваахоўнікі папярэдзілі затрыманага, што такая колькасць наркотыку можа негатыўна паўплываць на яго здароўе: ад моцнага атручвання да перадазіроўкі.

Пазней эксперты заключылі, што ў скрутку сапраўды знаходзілася наркатычнае рэчыва. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.

Хоць мужчына неаднойчы пераступаў закон, праблем з наркотыкамі ў яго не было.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.