Вы тут

Падначаленыя ў працоўны час будавалі лецішча. Прад’яўлена абвінавачванне экс-начальніку цэха ААТ «Мотавела»


Экс-начальніку аднаго з цэхаў ААТ «Мотавела» выстаўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Падрабязнасці крымінальнай справы раскрылі ў прэс-службе Следчага камітэта, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Як устанавіла следства, на працягу амаль пяці гадоў 38-гадовы начальнік цэха, карыстаючыся службовым становішчам, прыцягваў падначаленых да працы на ўласным дачным участку, каб сэканоміць пры будаўніцтве. Пяцёра падначаленых у працоўны час працавалі на яго ўчастку, некаторыя з іх таксама дапамагалі з рамонтам у кватэры кіраўніка.

За гэта мужчына расплачваўся палівам або грашыма і сачыў за тым, каб на заводзе не заўважылі адсутнасці супрацоўнікаў на працоўным месцы ў вызначаны час.

Аб’ём матэрыяльнай шкоды, нанесенай прадпрыемству, ацэньваецца ў больш за 36 тыс. рублёў. Фігурант прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. На яго маёмасць на агульную суму больш за 72 тыс.рублёў (дзве машыны, нерухомасць і іншае) накладзены арышт. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса, у дачыненні да мужчыны абраная мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства.

Прэв’ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».