Вы тут

Маладзёжны форум «Мэты ўстойлівага развіцця: да 16 і старэйшыя» пройдзе 29 сакавіка ў БДПУ


Форум з’яўляецца фінальным мерапрыемствам II Рэспубліканскага конкурсу «Дзеці пра Мэты ўстойлівага развіцця», які арганізаваў Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ з мэтай разумення ідэй і фарміравання каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі.


У рамках форуму адбудзецца выстава лепшых работ конкурсу і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў. Апошнія стануць удзельнікамі адукацыйнага квэста «Мэты ўстойлівага развіцця: першыя крокі да ўстойлівасці», дзе змогуць прадэманстраваць навыкі аналітычнага і крытычнага мыслення, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.

У конкурсе «Дзеці пра Мэты ўстойлівага развіцця» прынялі ўдзел прадстаўнікі 116 устаноў адукацыі: дзіцячых садкоў, сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, цэнтраў дадатковай адукацыі, Палацаў дзіцячай творчасці, турысцка-экалагічных цэнтраў.

На конкурс было прадстаўлена 362 творчыя работы ў пяці намінацыях: «Малюнак» (238), «Казка» (60), «Відэаролік» (21), «Постэр» (29) і «Фатаграфія» (14). Журы ацэньвала работы па наступных крытэрыях: адпаведнасць зместу праблематыцы Мэтаў устойлівага развіцця; актуальнасць і навізна ідэі; крэатыўнасць і арыгінальнасць выканання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.