Вы тут

Беларуска Юлія Апанасовіч выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па боксе


У сталіцы Індыі Нью-Дэлі працягваецца 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе БелТА.


У праграму сёмага дня спаборніцтваў увайшлі паядынкі адной чацвёртай фіналу ва ўсіх дванаццаці вагавых катэгорыях. Беларуска Юлія Апанасовіч, якая выступае ў вазе да 52 кг, аднагалосным рашэннем суддзяў перамагла прадстаўніцу Непала Анджані Тэлі і выйшла ў паўфінал сусветнага першынства. Такім чынам, Юлія гарантавала сабе медаль чэмпіянату свету, паколькі баі за трэцяе месца на турніры не прадугледжаныя, і ў выпадку паражэння ў паўфінале Апанасовіч аўтаматычна стане бронзавым прызёрам. За выхад у фінал беларуска паспрачаецца з Ву Ю з Кітая, гэты паядынак пройдзе заўтра.

Таксама ў сераду свой чвэрцьфінальны бой у катэгорыі да 81 кг правяла наша Вікторыя Кебікава. Саперніцай беларускі была Савіці Бора з Індыі, якая ў выніку перамагла з лікам 5:0. Раней выступленні на планетарным форуме ў Нью-Дэлі завяршылі беларускі Ала Івашкевіч (да да 60 кг), Аліна Вэбер (да 75 кг), Арына Данільчык (да 66 кг) і Яна Бурым (да 50 кг).

Усяго ўдзел у галоўных спаборніцтвах сезона для жанчын прымаюць больш за 300 спартсменак з 65 краін. Паядынкі за залатыя медалі ЧС адбудуцца 25 і 26 сакавіка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.