«Хатынь — боль і памяць беларускай зямлі», «Пра што звоняць званы Хатыні?», «Званы Хатыні», «Час бяссільны», «Хатынь назаўжды ў нашым сэрцы», «Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку» — пад такімі назвамі прайшлі урокі, інфармацыйныя і музейныя заняткі, у якіх былі задзейнічаны вучні Хонаўскай школы аграгарадка Завадская Слабада, што ў Магілёўскім раёне.
— Падчас правядзення экскурсіі ў школьным музеі школьнікам расказалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і трагедыю, якая напаткала яе жыхароў, — паведаміла педагог-арганізатар Хонаўскай сярэдняй школы Елізавета Бяляева. — Вучні малодшых класаў пранікнёна чыталі вершы на гэту тэму. Навучэнцы 7-га класа наведалі відэалекторый «Трагічны лёс Хатыні» і ўразіліся кадрамі з дакументальнага фільма «І будзе жыць Хатынь». Пасля прагляду яны абмяняліся ўражаннямі.
Трагедыя Хатыні — не выпадковы эпізод вайны, а мэтанакіраваная палітыка генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Колькі б гадоў ні прайшло са дня трагедыі, сцерці з народнай памяці гэта немагчыма. Полымя Хатыні нагадвае нам пра тое, як важна берагчы мір і спакой на роднай зямлі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.