Вы тут

У Беларусі сфарміраваны рэйтынг інфраструктурных праектаў


Міністэрства эканомікі сумесна з Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі, пры ўдзеле галіновых і рэгіянальных органаў дзяржкіравання завяршыла прыярытэтызацыю праектаў актуалізаванага нацыянальнага інфраструктурнага плана Беларусі на 2021-2025 гады, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу эканамічнага ведамства.


Рэйтынг праектаў быў складзены з улікам іх уплыву на сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя параметры развіцця рэгіёнаў, перспектывы размяшчэння прадукцыйных сіл. У яго ўвайшло каля 2 тыс. аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.

«Механізм прыярытызацыі з’яўляецца базавым элементам пабудовы агульнай сістэмы планавання развіцця інфраструктуры краіны, накіраваным на вызначэнне найбольш значных праектаў. Яго рэалізацыя прадугледжвае, што праекты, якія атрымалі больш высокі рэйтынг, будуць мець перавагу пры размеркаванні фінансавання», — адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Наталля Салтановіч.

Плануецца, што адпрацоўка механізма прыярытызацыі і яго планамерная інтэграцыя ў дзеючую сістэму размеркавання рэсурсаў будзе выканана ў 2023-2024 гадах. Гэта дазволіць да канца пяцігодкі ў поўным аб’ёме рэалізаваць сістэмны падыход да планавання інвестыцый у інфраструктуру, лічаць у Мінэканомікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.