Вы тут

У Кітаі больш чым 200 лясных гарадоў


Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, у Кітаі налічваецца 219 адміністрацыйных адзінак, якія атрымалі статус лясных гарадоў нацыянальнага ўзроўню, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У новы пералік трапілі 26 гарадоў і раёнаў Кітая, сярод якіх — раён Шыцзіншань (Пекін), гарады Сінтай (правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай), Ляньюньган (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай). Будаўніцтва такіх гарадоў у значнай ступені садзейнічае павышэнню лясістасці ў Кітаі. У выніку працяглай кампаніі па азеляненні тэрыторыі краіны на працягу 10 гадоў сукупная плошча лясоў у КНР павялічылася з 3,12 мільярда му (208 млн. га) да 3,46 млрд. му (230,6 млн. га), аб’ём лясных запасаў узрос з 15,1 млрд. куб. метраў да 19,49 млрд. куб. м. 

На фоне стварэння лясных гарадоў паляпшаецца якасць навакольнага асяроддзя. У мэтах атрымання статусу ляснога горада нацыянальнага прызначэння горад Сінтай ажыццявіў шэсць праектаў лесаразвядзення. Горад плануе за год высадзіць 560 тысяч му (37,3 тысячы гектараў) лясоў, каб у далейшым павялічыць адпаведны фонд і палепшыць якасць навакольнага асяроддзя горада, заявіў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Сінтая Чжан Эр’ін.

У Кітаі набірае абароты лясны турызм. Лясістасць горнай вёскі Фангань (горад Цзінань, правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай) складае 97 працэнтаў. Дзякуючы багатым прыродным рэсурсам мясцовыя жыхары зарабляюць на турызме, вёска штогод прымае 500 тысяч турыстаў. Чысты даход сельскіх жыхароў ад аказання турпаслуг у сярэднім складае 35 тысяч юаняў (звыш 5 тысяч долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.