Вы тут

Савет ЕЭК разгледзіць праект пагаднення аб прызнанні банкаўскіх гарантый пры дзяржзакупках


Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам віцэ-прэм’ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза адбудзецца 30 сакавіка па відэа-канферэнц-сувязі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.


Усяго ў парадак дня пасяджэння ўнесена каля 15 пытанняў. У прыватнасці, плануецца разгледзець праекты двух пагадненняў: аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак і аб гарманізаванай сістэме вызначэння паходжання тавараў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі ЕАЭС. На пасяджэнне таксама вынесены праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі дзяржавамі саюза сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці.

Віцэ-прэм’еры маюць намер унесці змяненні ў правілы рэгістрацыі і экспертызы бяспекі, якасці і эфектыўнасці медыцынскіх вырабаў, у палажэнне аб Еўразійскім эканамічным форуме, парадак распрацоўкі, прыняцця, змянення і адмены тэхрэгламентаў ЕАЭС.

Савет ЕЭК плануе таксама ўнесці змяненні ў пералік катэгорый тавараў, адносна якіх можа быць устаноўлена спецыяльная мытная працэдура, і ўмоў іх змяшчэння пад такую мытную працэдуру ў мэтах арганізацыі і правядзення ў Беларусі ў 2023 годзе ІІ Гульняў краін СНД.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння маюць намер прыняць рашэнне аб вызначэнні арганізацыі, якая ажыццяўляе цэнтралізаваны гандаль электраэнергіяй на суткі наперад на агульным электраэнергетычным рынку ЕАЭС, і разгледзець шэраг іншых пытанняў.

Беларусь у Савеце ЕЭК прадстаўляе віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».