Вы тут

Прыставіў да горла нож. У Бабруйску падлетак здзейсніў разбой з-за электроннай цыгарэты


У Магілёўскай вобласці завяршылася расследаванне крымінальнай справы аб разбоі, які быў здзейснены непаўналетнім з-за звычайнай электроннай цыгарэты. Падрабязнасці крымінальнай гісторыі распавёў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Сухадольскі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


У пачатку студзеня ў Бабруйску 14-гадовы школьнік набыў электронную цыгарэту. Праз некалькі дзён вырашыў яе прадаць. Для гэтага размясціў у сацыяльных сетках аб’яву, на якую ж адразу адгукнуўся малады чалавек. На сустрэчу 17-гадовы пакупнік прыйшоў не адзін, а з прыяцелем.

Агледзеўшы тавар, пакупнік стаў прапаноўваць 14-гадоваму хлопцу варыянты аплаты, у тым ліку — перавесці грошы на банкаўскую карту. Але карткі ў падлетка не было, таму ён адразу ж адмовіўся ад такога спосабу разліку. Пакупнік раз-пораз спрабаваў увесці прадаўца ў зман, прапаноўваючы іншыя спосабы аплаты. Калі прапановы скончыліся, пачаліся пагрозы: 17-гадовы хлопец дастаў кухонны нож і, схапіўшы непаўналетняга за вопратку, прыставіў лязо да горла і забраў электронную цыгарэту сілком.

Прыбегшы дадому, напалоханы школьнік распавёў бацькам пра напад невядомага. Аднак частка гісторыі ўтаіў, бо не хацеў, каб дарослыя даведаліся, што ён паліць. У ходзе разбору хлопцу ўсё ж прыйшлося прызнацца і распавесці ўсю гісторыю ад пачатку да канца. Міліцыянеры хутка высветлілі асобу зламысніка — ім аказаўся 17-гадовы мясцовы жыхар.

Абвінавачаны навучаецца ў адным з каледжаў Бабруйска. Адміністрацыяй навучальнай установы характарызуецца, як звадны і канфліктны. Раней не судзімы.

Хлопец распавёў следчаму, што напярэдадні здарэння ён узяў у свайго прыяцеля кухонны нож нібыта на рэстаўрацыю. Плаціць за электронную цыгарэту ён першапачаткова не планаваў, бо на гэта ў яго не было грошай.

Па выніках расследавання 17-гадоваму жыхару Бабруйска прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт.207 КК («Разбой»). З санкцыі пракурора ён заключаны пад варту.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».