Вы тут

Заяц аб перспектывах супрацоўніцтва з Алтайскім краем


Беларусь гатова падставіць Алтайскаму краю плячо адразу па некалькіх напрамках эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы віцэ-прэм’ера Беларусі Леаніда Зайца з губернатарам Алтайскага края Віктарам Таменкам у час наведвання беларускай дэлегацыяй расійскага рэгіёна, перадае БелТА.


Бакі выказалі намер паглыбляць кааперацыйныя сувязі, наладжваць двухбаковую работу і рэалізоўваць сумесныя прамысловыя праекты. «Мы з вамі ўжо маем сотні мільёнаў долараў тавараабароту, і гэта не канчатковы вынік, — падкрэсліў Леанід Заяц. — Студзень таксама пачаўся паспяхова. Мы абмеркавалі нашы магчымасці на сумеснай сустрэчы. Напрыклад, пры багацці на Алтаі прадуктаў харчавання айчыннага вытворцы хацелася б пастаўляць на паліцы спажыўцоў і беларускую прадукцыю. У сваю чаргу з задавальненнем будзем прымаць прадукцыю вашага края».

Леанід Заяц выказаў гатоўнасць наладзіць плённае супрацоўніцтва ў пытаннях транспартнай інфраструктуры. «У Беларусі мы выпускаем усе віды пасажырскага транспарту — тралейбусы, аўтобусы, электробусы. Гатовы ўзяць пытанне на кантроль і вырабіць неабходную колькасць гэтай тэхнікі, арганізаваць сэрвісныя цэнтры для яе абслугоўвання. Тут наша рэспубліка падставіць сваё плячо. Таксама гатовы перааснасціць у вашым рэгіёне ліфтавую гаспадарку, паставіць неабходнае абсталяванне для будаўніцтва водаачысткі, забяспечыць яго мантаж і сэрвіснае абслугоўванне. Прыкладаў, якія цікавы і прынясуць вялікую карысць як Алтайскаму краю, так і Беларусі, вельмі шмат», — дадаў ён.

Віцэ-прэм’ер падзякаваў кіраўніцтву Алтайскага края за супрацоўніцтва і запэўніў, што Беларусь і Расію звязваюць моцныя дружалюбныя адносіны. Ён таксама падкрэсліў важнасць праведзенай сустрэчы і запрасіў расійскі бок прыняць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2023», якая пройдзе ў Мінскай вобласці з 6 па 10 чэрвеня. «Мы намецілі далейшы шлях эканамічнага супрацоўніцтва. Ён няпросты, але пачатак пакладзены ўжо», — рэзюмаваў Леанід Заяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».