Вы тут

У Мінлясгасе распавялі пра тэрміны правядзення акцыі «Тыдзень лесу» у рэгіёнах


Сталі вядомыя тэрміны правядзення рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.


У Брэсцкай вобласці акцыя пройдзе з 1 па 8 красавіка, у Гомельскай і Мінскай — з 8 па 15 красавіка, у Віцебскай і Гродзенскай — з 15 па 22 красавіка, у Магілёўскай — з 17 па 23 красавіка.

Штогод кампанія праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2023-м яна будзе праходзіць ужо ў 16-ы раз і прысвечана Году міру і стваральнай працы.

«Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў усім неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, пазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу», — адзначылі ў ведамстве.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.