АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі. Вас можа раптам адолець бурны запал, прычым адразу да некалькіх людзей. Верагодная фінансавая залежнасць ад партнёра ці ўстановы. Будзьце гатовыя адказаць за свае словы і ўзятыя на сябе абавязацельствы. Цалкам верагодна, што найлепшай схемай дзеянняў цяпер будзе іх спантаннасць. Імкніцеся нічога не планаваць і не напружвацца, усё складзецца само сабой. Добра было б зразумець прэтэнзіі блізкіх людзей, бо яны жадаюць вам дабра.
ЦЯЛЕЦ. Прыслухайцеся да сваёй інтуіцыі, праявіце камунікабельнасць, часцей хваліце, а не крытыкуйце. У справах пажадана прытрымлівацца планаў, нават калі давядзецца разлічваць толькі на свае сілы. Неабходна зараз увесь час быць у курсе падзей, каб не прапусціць важнай інфармацыі. У выхадныя паспрабуйце адсунуць усе свае клопаты і павесяліцеся ад душы ў коле сяброў.
БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні межы вашага ўплыву могуць пашырыцца. З'явіцца шанц пачаць новы выгадны праект. У асабістым жыцці здарацца менавіта тыя змены, да якіх вы даўно імкнуліся. Каханы чалавек гатовы выканаць любую просьбу і парадаваць вас. Магчымы пераезды, змена абстаноўкі або пачатак рамонту.
РАК. Тыдзень спрыяе інтэлектуальнай дзейнасці і роздумам пра высокія матэрыі. Не задзірайце нос, глядзіце на свае ўчынкі крытычна і не бойцеся прызнаць памылкі. Сустрэча са старымі сябрамі ў першай палове тыдня адкрые перад вамі новыя перспектывы. У чацвер і пятніцу лепш не рабіць ніякіх кардынальных крокаў, усё важнае для сябе пачынайце з суботы. Выхадныя варта прысвяціць зносінам з сябрамі і блізкімі, паспрабуйце сабраць кампанію, адцягнуцца і адпачыць.
ЛЕЎ. Кантакты, паездкі, сустрэчы — толькі малая частка падзей, якія адбудуцца на гэтым тыдні. Асцярожней з новай інфармацыяй: яна можа аказацца скажонай. У сераду ўдала пройдуць дзелавыя перагаворы і падпісанне дакументаў. Ад знаёмых могуць паступіць прапановы, якія будуць вельмі карысныя. Падтрымка сям'і і сяброў проста акрыляе і стварае ўпэўненасць ва ўласных сілах.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні не выключаны расчараванні. Многае акажацца зусім не такім, як уяўлялася. Ды і людзі вакол маюць свае інтарэсы, і яны нярэдка разыходзяцца з вашымі. Праявіце больш увагі да дэталяў, менавіта ад іх будуць залежаць вынікі дзеянняў. Каб пазбегнуць двухсэнсоўных сітуацый, паспрабуйце на службе размаўляць толькі аб працоўных праблемах. Вечар суботы — добры момант для рамантыкі.
ШАЛІ. Зараз неабходна адчуць радасць жыцця. На гэтым тыдні могуць адбыцца падзеі, якія зменяць шмат што ў лепшы бок і адкрыюць перад вамі вялікія магчымасці. У аўторак у вас будзе дастаткова энергіі, каб ажыццявіць славалюбівыя мары і задумы. У сераду не ідзіце нават на дробязную рызыку, а ўсякія авантуры проста супрацьпаказаны, у гэты дзень усе дзеянні павінны быць дэталёва ўзважаны. У суботу людзі адчувальныя могуць убачыць і пачуць тое, што не дадзена ведаць іншым.
СКАРПІЁН. Ура! Усе непрыемнасці, якія зусім нядаўна азмрочвалі настрой, адыдуць, нарэшце, на другі план, а затым і зусім знікнуць. Вас чакае поспех у справах, каханне і рамантыка. Праявіце шчодрасць, і вам адплацяць той жа манетай. У выхадныя адпачніце і паспрабуйце аднавіць патрачаныя сілы. Змена абстаноўкі ўзбадзёрыць і зменіць настрой у лепшы бок. Паспрабуйце не спыняцца на дасягнутым, рухайцеся наперад.
СТРАЛЕЦ. Надыходзіць даволі напружаны час на працы, магчымы шматлікія паездкі і камандзіроўкі, затое і прыбыткі павялічацца. Калі спатрэбіцца дапамога, можаце разлічваць на сяброў. У пятніцу дзелавыя знаёмствы адкрыюць перад вамі бліскучыя далягляды. У канцы тыдня адмоўцеся ад непатрэбных сустрэч. У выхадныя больш часу прысвяціце сабе і сям'і.
КАЗЯРОГ. Падумайце пра сябе. Назапасілася шмат спраў і праблем, час заняцца іх вырашэннем. Але не спрабуйце зрабіць усё адразу, пачынайце з самага галоўнага. З блізкімі трэба быць больш шчырымі, інакш яны заўважаць, што вы штосьці хаваеце. На працы намячаюцца новыя цікавыя перспектывы, не згубіце шанц. Асноўнай задачай тыдня будзе апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.
ВАДАЛІЎ. Свет ставіцца да вас добразычліва, выкарыстоўвайце гэта, будзьце энергічныя, а не пасіўныя. У цэлым тыдзень будзе дастаткова спакойны і гарманічны. У чацвер можа адбыцца важная падзея, якая дазволіць дамагчыся прасоўвання па службовай лесвіцы. Асцярожней з канкурэнтамі — яны могуць гуляць не па правілах. У выхадныя выберыцеся на пікнік.
РЫБЫ. Не пачынайце дзейнічаць, не вызначыўшыся з мэтамі, інакш час і сілы будуць патрачаны марна. Не надта давярайце фактам і лічбам, калі інтуіцыя пярэчыць прыняццю, здавалася б, відавочнага рашэння. Тут штосьці не так, і да яе варта прыслухацца. На гэтым тыдні надзвычай вялікія шанцы вырвацца з руціны і штосьці змяніць. Не варта проста плыць па цячэнні.
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.