Вы тут

Віртуальны кот? Гэта рэальна!


Вы вельмі любіце коцікаў, але з нейкіх прычын не можаце завесці хатнюю жывёлу ў сябе дома? Не праблема: сёння гэта можна зрабіць віртуальна. Дастаткова ўсталяваць адмысловы дадатак на сваім тэлефоне. Гэта штосьці накшталт тамагочы. Памятаеце цацку, на маленькім экране якой рухаўся віртуальны гадаванец? Яго трэба было карміць, выгульваць, укладваць спаць. Кажуць, у сучасных дадаткаў на смартфоне значна больш магчымасцяў. Выявы чарговых віртуальных коцікаў распрацаваў мастак з Кітаю Donerzozo. Іх паказалі на лекцыі пра катоў, якая прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.


— Завесці віртуальнага ката — гэтай фармулёўкай сёння нікога не здзівіш, — усміхаецца Вольга МІРОНАВА, графічны дызайнер Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. — У нас у Цэнтры сучасных мастацтваў (на праспекце Назалежнасці, 47), якраз зараз да 9 красавіка праходзіць выстаўка «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Там наогул прадстаўлены работы цалкам створаныя штучным інтэлектам. Ён піша тэксты, малюе карцінкі...

На лекцыі «Як спраектаваць ката?» Вольга паказала, як малююць коцікаў сучасныя дызайнеры і ілюстратары. Распавяла, якія прыёмы яны пры гэтым выкарыстоўваюць. Магчыма, хтосьці з наведнікаў, прыменіць іх у сваіх работах. І хоць лекцыя пазіцыянавалася на ўзрост 12+ , яе цікава было паслухаць і 6-цігадоваму Данілу Сталярову. Хлопчык прыйшоў у Цэнтр сучасных мастацтваў з мамай. Даніла любіць маляваць скетчы. Але на гэты раз яго малюнка няма на выставе, бо позна пра яе даведаўся. Затое ёсць работы стрыечных сёстраў хлопчыка. 

— Мы прыйшлі паглядзець на коцікаў, якія намалявалі нашы сваячкі, а таксама на работы іншых мастакоў, — кажа мама Данілы Таццяна. — Часта наведваем з сынам выставы. Лічу, што прывіваць любоў да прыгожага трэба змалку. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў нам падабаецца за прасторныя залы, акрамя таго, тут заўсёды рады маленькім наведвальнікам. 

Вы таксама яшчэ можаце ўскочыць у апошні вагон і паспець наведаць выставу «Джаз!Каты! Вясна!» (вуліца Някрасава, 3 — да 26 сакавіка з 12.00 да 20.00). Асабіста мне спадабалася, што ў розных залах выстаўлены не толькі работы прафесійных мастакоў, але і аматараў — як дарослых, так і дзяцей. Узрост самага маленькага ўдзельніка — 2 годзікі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мастацтва не мае межаў. Усе работы вельмі розныя, шмат фантазійных, выкананых у разнастайных тэхніках. Ёсць нават карціны з шакаладу і пластыліну. А ў адной з залаў можна пасядзець і паслухаць джаз. Калі ж вы, як Даніла Сталяроў, любіце маляваць, але не паспелі сёлета далучыцца да праекту, не засмучайцеся — гэта можна зрабіць у наступным годзе. Так як выстава карыстаецца папулярнасцю, яна стала добрай штогадовай вясновай традыцыяй. 

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.