Вы тут

Не дазволім адрадзіць фашызм


Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наталля Тарасенка:


— 22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. 80 гадоў таму невялікая вёсачка пад Лагойскам разам з усімі жыхарамі была цалкам знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі. Хатынь стала сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі, сімвалам болю і нязломнай стойкасці нашага народа, вечным праклёнам тым, хто нясе смерць чалавецтву. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» сустракае сакавік 2023 года абноўленым. Праведзены маштабныя работы па мадэрнізацыі і рэстаўрацыі аб'ектаў, добраўпарадкаванні тэрыторыі. На плошчы тысячы квадратных метраў з'явіўся новы музей «Кожны трэці» — у памяць аб мільёнах беларусаў, жыццё якіх забрала Вялікая Айчынная вайна.

Паважлівыя адносіны беларусаў да гістарычнай памяці аб гераічным мінулым свайго народа і абавязак яе захавання замацаваны ў артыкуле 54 абноўленай Канстытуцыі. На жаль, чалавецтва дрэнна засвоіла ўрокі мінулага, калі апраўдвае і ўзводзіць у ранг нацыянальных герояў забойцаў і здраднікаў, адраджае ідэі нацызму і пакланяецца яго сімвалам. Вось толькі адзін прыклад. На працягу ўжо 30 гадоў 16 сакавіка ў сталіцы Латвіі — Рызе — праходзіць шэсце легіянераў СС і іх прыхільнікаў. Па вуліцах Рыгі з вывешанымі на паказ знакамі нямецкай свастыкі ідуць, ганарліва ўскінуўшы галовы, нашчадкі тых, хто атрымліваў узнагароды за забойства мірных грамадзян, правядзенне карных аперацый, якія былі прызнаныя Нюрнбергскім трыбуналам ваеннымі злачынцамі. Арганізатар дадзенага мерапрыемства — нацыяналістычная арганізацыя «Ястрабы Даўгавы», члены якой падтрымліваюць латышскіх легіянераў СС. Сёння яны аб'ядноўваюць вакол сябе змагароў за свабоду і незалежнасць Латвіі. На тэрыторыі акупаванай Латвіі з ліпеня 1941 года быў створаны 41 паліцэйскі батальён. Гэтыя падонкі пакінулі свой крывавы след у Расіі, Беларусі, Польшчы. Ядром латышскіх нацыяналістычных фарміраванняў СС сталі нацыяналісты, якія прысягалі на вернасць Гітлеру, абяцаючы неабмежаваную паслухмянасць фюрэру. Менавіта яны сталі стрыжнем 15-й і 19-й грэнадзёрскіх дывізій СС, якія ўдзельнічалі ў карных аперацыях супраць мірных жыхароў. Паводле архіўных звестак, толькі за люты і сакавік 1944 года латышскія легіянеры СС знішчылі ў Віцебскай вобласці 138 вёсак, забілі 17 тысяч чалавек. Яшчэ каля 13 тысяч беларусаў было сагнана ў Германію.

Колькі б дзесяцігоддзяў ні прайшло, немагчыма выкрасліць з народнай памяці страшныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Гістарычная місія беларусаў — захаваць праўду пра вайну, аб вялікім подзвігу савецкага народа, вялікіх ахвярах, цаной якіх дасягнута Перамога. «Пакуль у краінах, якія савецкія войскі вызвалялі ад фашызму, разбураюць магілы нашых дзядоў і прадзедаў — тут, на беларускай зямлі, мы будзем узнімаць архівы і аднаўляць гісторыю кожнага воіна, кожнай нявіннай ахвяры. Гэта вельмі балючыя для нас успаміны. Да гэтага часу яны былі нашай ціхай журботнай памяццю. Цяпер стануць набатам... каб увесь свет зразумеў, што будзе, калі сучасны нацызм перарасце ў фашызм». Гэтыя словы нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі яшчэ раз падкрэсліваюць, наколькі важна нам захаваць той падмурак, на якім будуецца незалежнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы, які аб'ядноўвае ўвесь беларускі народ. А ігнараванне народамі калектыўнага Захаду праяў нацысцкай ідэалогіі ў жыцці іх краін у канчатковым выніку павернецца супраць іх саміх.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».