Вы тут

Каля 50 ролікаў аб беларускіх брэндах падрыхтавалі кітайскія магістранты БДУ


Гэтыя работы будуць прадстаўлены на Міжнародным навуковым хакатоне «Беларусь і Кітай: брэнды, медыярылейшнз, культурныя коды», які пройдзе 27–29 сакавіка ў БДУ. Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню, яго мэта — папулярызацыя беларускай прадукцыі на кітайскім рынку, стварэнне пляцоўкі па рэалізацыі творчага патэнцыялу замежных студэнтаў, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.


На працягу двух месяцаў больш за 50 кітайскіх замежных магістрантаў-журналістаў працавалі над стварэннем відэаролікаў па прасоўванні беларускіх брэндаў харчовай, лёгкай прамысловасці і машынабудавання. Сярод іх кандытарскія, хлебабулачныя вырабы, малочная прадукцыя, адзенне, транспарт і інш. Акрамя таго, магістранты прапанавалі ідэі па эфектыўнаму прасоўванню кітайскай прадукцыі на беларускім рынку. Гэта вядомыя гандлёвыя маркі аўтамабіляў і гаджэтаў.

Усяго былі прапанаваныя 54 праекты ў дзевяці намінацыях: «Пазіцыянаванне беларускіх брэндаў на міжнароднай арэне», «Навуковая камунікацыя: трэнды, імідж вучонага, навуковая журналістыка», «Асаблівасці прасоўвання кітайскіх брэндаў на рынку Беларусі», «Нацыянальны брэнд», «Найлепшае даследаванне аб прымяненні культурных кодаў пры прасоўванні інтарэсаў кампаній» і інш.

Праграма хакатона ўключае майстар-класы для магістрантаў ад спецыялістаў у галіне маркетынгу і камунікацый. Яны раскажуць пра нацыянальныя культурныя коды, арганізацыю камунікацый у IT-кампаніях, асаблівасці арганізацыі івента для бізнесу і інш.

Завершыцца хакатон экскурсіяй у індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Арганізатарам хакатона выступае факультэт журналістыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прев’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бальнічныя будуць лічыць па-новаму. Як зменяцца іх памеры?

Бальнічныя будуць лічыць па-новаму. Як зменяцца іх памеры?

Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.

Грамадства

Галіна Левіна: «Помнік Любові застаўся загадкай»

Галіна Левіна: «Помнік Любові застаўся загадкай»

Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.