Вы тут

Уступны экзамен у ВНУ для абітурыентаў-мэтавікоў пройдзе з 6 па 13 чэрвеня


Уступны экзамен у ВНУ для абітурыентаў-мэтавікоў пройдзе з 6 па 13 чэрвеня, паведамляе БелТА.


Прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні, ВНУ пачнуць з 1 па 5 чэрвеня. Затым з 6 па 13 чэрвеня рабятам неабходна будзе здаць унутраны ўступны экзамен па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання для абранай спецыяльнасці. У выпадку поспеху да 16 чэрвеня абітурыенты-мэтавікі стануць студэнтамі абранага ВНУ.

«Сістэма мэтавага прыёму даўно даказала сваю эфектыўнасць. З самага пачатку навучання ў студэнтаў-мэтавікоў ёсць гарантаванае месца працы, а арганізацыі, якія падпісалі з такімі матываванымі і мэтанакіраванымі рабятамі дагаворы, папаўняюцца маладымі работнікамі. Таму папулярнасць мэтавага напрамку — як сярод абітурыентаў, так і сярод прадпрыемстваў — расце з кожным годам», — адзначылі ў адукацыйным ведамстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.