Вы тут

Мінпрацы: больш за Br10 млн накіруюць на арганізацыю часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі


Сёлета на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца, плануюць накіраваць больш за Br10 млн, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Гэтыя сродкі будуць накіраваны на працаўладкаванне больш за 40 тыс. навучэнцаў. Такія задачы па часовай занятасці школьнікаў, навучэнцаў ССНУ і студэнтаў ВНУ паставілі на сумеснай калегіі Мінпрацы і сацабароны і Мінадукацыі, якая прайшла ў Мінску. Гэтае пытанне таксама разгледзелі прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, Мінэканомікі, МЗС, Мінінфарма.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы і сацабароны Алена Дакукіна адзначыла, што, сумяшчаючы вучобу і працу, рабяты не толькі атрымліваюць дадатковы заробак, але і вучацца самастойна шукаць працу. «Летась колькасць працаўладкаваных маладых грамадзян узрасла. З фінансавай падтрымкай дзяржавы, а гэта каля Br8 млн, аказана працаўладкаванне на часовыя рабочыя месцы больш за 38 тыс. навучэнцаў. У параўнанні з 2021 годам колькасць такіх маладых людзей павялічылася на 5,1 тыс. чалавек», — падкрэсліла яна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.