Вы тут

Лукашэнка чакае ў наступным сезоне сапраўднай гульні ад хакейнай каманды «Дынама-Мінск»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ў наступным сезоне сапраўднай гульні ад хакейнай каманды «Дынама-Мінск». Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з хакеістамі клуба, з якімі хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі правяла сумесную трэніроўку, паведамляе БелТА.


Каманды вельмі дынамічна правялі трэніроўку, паказаўшы рэзультатыўны хакей.

Кіраўніку дзяржавы падарылі хакейную джэрсі з аўтографамі каманды. «Гэта значыць у мяне яшчэ ёсць шанц пагуляць з «Дынама-Мінск», — з гумарам адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён цёпла паразмаўляў з членамі хакейнай дружыны мінскіх «зуброў» і галоўным трэнерам клуба Крэйгам Вудкрафтам. Відэаролік аб гэтым апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Першага».

«Паважаны Прэзідэнт, дзякуй вялікі ад усіх, хто тут знаходзіцца. Мы вельмі ўдзячныя за ўсё, што вы робіце для хакея», — сказаў галоўны трэнер.

«Калі б у Амерыцы і Канадзе столькі рабілі для хакея кіраўнікі, колькі ў нас, яны ў космасе былі б. А вы ўсё целяпаецеся там туды-сюды ў гэтым плэй-оф. Чакаем ад вас у наступным годзе сапраўднай гульні!» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БелТА, 11 сакавіка хакейнае мінскае «Дынама» пацярпела паражэнне ў серыі першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына і завяршыла выступленне ў сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.