Вы тут

Шулейка пра сітуацыю на мяжы: Чарга з фур расцягнулася прыкладна на 30 км


Чарга з грузавых аўтамабіляў, якія накіроўваюцца ў пункт пропуску «Казловічы», расцягнулася прыкладна на 30 км. Пра гэта паведаміў 25 сакавіка журналістам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, перадае БелТА.


Чарга з фур ужо практычна дасягнула вёскі Федзькавічы ў Жабінкаўскім раёне, якая размешчана на трасе М1. «Праблема адназначная — праца польскага боку. Беларусы выконваюць усе свае дамоўленасці. Такіх чэргаў яшчэ не было. Але хачу сказаць, што на мяжы забяспечаны парадак, наладжана ўзаемадзеянне ўсіх службаў», — падкрэсліў Юрый Шулейка.

Сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем мясцовых органаў улады. «Возім ваду, аўталаўкі пойдуць на рэгулярнай аснове. З нашага боку што неабходна, спрабуем арганізоўваць і здымаць напружанне. Ёсць у горадзе дадатковыя стаянкі, але кіроўцы не хочуць туды ехаць. Спрабуюць аб’ехаць чаргу, і мы гэта спыняем. ДАІ адпрацавала ідэальную схему расстаноўкі і кантролю ўздоўж трасы. Бо ў першую чаргу гаворка ідзе пра бяспеку руху», — сказаў старшыня Берасцейскага аблвыканкама.

Асабліва губернатар звярнуў увагу на тое, што некаторыя вадзіцелі (сярод іх ёсць замежнікі) пакідаюць пасля сябе беспарадак. «Мне гэта вельмі не падабаецца. Пэўныя меры ў гэтым плане прымаем і будзем прымаць», — рэзюмаваў ён.

Юрый Шулейка правёў сёння прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны ён адказаў на пытанні 37 жыхароў Брэсцкай вобласці. Многія ўздымалі такія тэмы, як рамонт дарог, добраўпарадкаванне і транспартнае забеспячэнне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».