Вы тут

Пенсіянер у Віцебскім раёне перавёў аферыстам узятыя ў крэдыт Br9, 5 тыс.


У Віцебскім раёне пенсіянер трапіўся на выкрут махляроў і перавёў ім узятыя ў крэдыт Br9,5 тыс., паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Па дапамогу ў міліцыю звярнуўся ашуканы 65-гадовы мужчына. Ён распавёў, што атрымаў званок ад невядомых, якія былі вельмі пераканаўчыя пры размове. Як паведаміў незнаёмец па тэлефоне, на імя вяскоўца быў узяты крэдыт трэцяй асобай. Яму прапанавалі аформіць іншы крэдытны дагавор у банку, каб засцерагчы свае сродкі і ўсталяваць зламысніка. Даверлівы пенсіянер выканаў усе ўказанні і затым перавёў Br9, 5 тыс. на разліковы рахунак.

Следчыя дадуць прававую ацэнку таму, што адбылося.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.