Вы тут

МУС: кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі здзяйсняе нецвярозы чалавек


У Беларусі кожнае трэцяе злачынства здзяйсняюць нецвярозыя грамадзяне, паведамілі БелТА ў МУС.


Ведамства адзначыла па выніках студзеня-лютага зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у нецвярозым выглядзе. Праваахоўнікі называюць гэта вынікам комплекснай прафілактычнай работы з правапарушальнікамі, працоўнымі калектывамі і супрацоўніцтва з нарколагамі. Кожнае трэцяе злачынства ў краіне — справа рук нецвярозых людзей. «А калі казаць пра забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні, то паказчык даходзіць да 80-90%», — адзначылі ў МУС.

Па дадзеных міністэрства, за два месяцы ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў краіне накіравалі больш за 1,5 тыс. алкаголікаў. Ужывалі і працэдуру абмежавання людзей у дзеяздольнасці, а гэта 43 чалавекі. Такая мера ўздзеяння, удакладнілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дазваляе сваякам абмежаваць аматара выпіць у распараджэнні сваімі даходамі. Такім чынам, чалавек не можа купіць спіртное.

Сярод іншых эфектыўных форм работы застаюцца прыёмы грамадзян участковымі інспектарамі міліцыі, якія праводзяцца штотыдзень па серадах. Супрацоўнікі даюць тлумачэнні, якім чынам можна дапамагчы гржданам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».