Юныя і маладыя артысты з пяці краін прымаюць удзел у VIII адкрытым Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» у Мінску, паведамілі БелТА ў Міністэрстве адукацыі.
Фестываль-конкурс прымае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці, дзе з 25 па 28 сакавіка праходзяць фінальныя мерапрыемствы вялікага свята. У ім удзельнічаюць тэатральныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана і Узбекістана. Дзеці і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў спаборнічаюць у чатырох намінацыях: «Мастацкае слова», «Драматычны тэатр», «Лялечны тэатр» і «Тэатр моды». У гэтую суботу конкурсныя нумары паказваюць удзельнікі апошніх дзвюх намінацый.
Арганізатарамі VIII адкрытага Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Творчасць без межаў» выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Прэв’ю: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.