Вы тут

Замежныя студэнты могуць паўдзельнічаць у конкурсе па рускай мове


Замежныя студэнты могуць паўдзельнічаць у конкурсе па рускай мове, паведамілі БелТА ў БДУ.


Конкурс атрымаў назву «Обо всем по-русски...». Паўдзельнічаць у ім могуць замежныя слухачы падрыхтоўчых аддзяленняў, студэнты, магістранты, аспіранты ўсіх беларускіх ВНУ.

Канкурсантам варта падрыхтаваць троххвілінны відэаролік на любую выбраную тэму. Важна прадэманстраваць моўную падрыхтоўку, якую трэба паказаць праз дыялог герояў. Магчыма музычнае суправаджэнне, выкарыстанне спецэфектаў. Пры гэтым нельга «склейваць» відэаролік, накладваць іншы голас і выкарыстоўваць фанаграму.

Выступленні будуць ацэньвацца па ўзроўні тэхнікі маўлення, арыгінальнасці сцэнарыя, арганізацыі прасторы ў кадры і якасці відэазапісу.

Заяўкі і відэапрацы будуць прымаць да 14 красавіка ўключна па электронным адрасе: konkurs.bgu@mail.ru. Вынікі падвядуць 25 красавіка. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі.

Конкурс накіраваны на стварэнне ўмоў для моўнай практыкі моладзі, раскрыццё іх творчага патэнцыялу і ўсталяванне адукацыйна-культурных сувязяў паміж канкурсантамі.

Арганізатарам мерапрыемства выступае філалагічны факультэт БДУ.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».