Вы тут

У Гомелі з’явяцца таблічкі, якія «рохкаюць»


Новы спосаб дастукацца да тых, хто смеціць, выпрабуюць камунальшчыкі Савецкага раёна Гомеля, распавялі ў гарадскім часопісе «Белка». У месцах неарганізаванага адпачынку на прыродзе з’явяцца таблічкі з выявай свінні і надпісам «Кідаючы смецце, не забудзься рохкаць».


Першы адрас, дзе правядуць эксперымент, — тэрыторыя ўздоўж дарогі са Шведскай Горкі ў Любенскі мікрараён. Практычна пад кожным густым кустом тут можна ўбачыць сляды адпачынку не вельмі культурных гамяльчан. На гэта паказваюць кучы смецця, большая частка — упакоўкі ад піва і закусак да яго.

У раённай адміністрацыі аб праблеме ведаюць, перыядычна для ручной уборкі накіроўваюць у пойменную зону супрацоўнікаў «ГарСАПа», але праз месяц-два вырастаюць новыя смеццевыя востравы.

«Шчыра кажучы, дзівіць культура людзей, дакладней, яе адсутнасць. Няўжо так складана прыбраць за сабой? Спецыяльна для непамятлівых хутка ўсталюем таблічкі з выявай свінні і надпісам „Кідаючы смецце, не забудзься рохкаць“. Спадзяемся, што яны спрацуюць на апярэджанне, і людзі будуць смеціць менш», — распавёў пра ініцыятыву начальнік аддзела ЖКГ і добраўпарадкавання раённай адміністрацыі Вадзім Самуйленка.

Учора, са слоў Самуйленкі, у неафіцыйнай зоне адпачынку зноў наводзілі парадак працоўныя «ГарСАПа», працягнуць і пасля выходных. На прапанову «Белкі» усталяваць тут адзін-два кантэйнеры кіраўнік адказаў, што такі ўжо ёсць — ён знаходзіцца ў раёне пляцоўкі для выгулу сабак на вуліцы Хмяльніцкага.

Фота: «Белка» 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.