У Віцебску з-за ўздыму ўзроўню вады падтопленая набярэжная, у Гарадоцкім раёне — дамы, паведамляе БелТА.
За суткі ратавальнікам паступіла некалькі паведамленняў аб падтапленнях. З-за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Лучоса падтопленым апынуўся ўчастак аўтамабільнай дарогі каля вёскі Александрыя Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Працягласць максімальна падтопленага ўчастка склала 50 м, максімальны ўзровень вады — 50 см.
У выніку пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Віцьба падтопленая набярэжная Заходняй Дзвіны ў Віцебску. Пад вадой апынуўся ўчастак працягласцю 100 м, максімальны ўзровень вады — 50 см.
Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, падтапленні адбыліся і ў Гарадоцкім раёне. Сёння раніцай ратавальнікам паступіла паведамленне, што з-за павышэння ўзроўню вады ў рацэ Гараджанка падтоплены адзін нежылы і два жылыя дамы па 3-м завулку Вакзальным у Гарадку. Работнікі МНС эвакуявалі пенсіянерку, якая часова будзе пражываць у сваякоў. Сям’я, якая жыве ў суседнім доме, зону падтаплення пакінула самастойна.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавала камісія па НС Гарадоцкага раёна. Прынята рашэнне аб узняцці ўзроўню вады на плаціне возера Кашо ў вёсцы Прудок для стрымлівання прытоку вады ў рацэ Гараджанка.
Узровень вады падняўся і ў рэках Лабжанка і Бесядзь. З-за гэтага адбыліся падтапленні чатырох падворкаў, сямі гаспадарчых пабудоў, аднаго склепа прыватнага жылога дома ў Клімавічах і нізкаводнага аўтамабільнага моста (узровень вады да 50 см) каля вёскі Бохан Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.
У МНС паведамілі, што жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча.
Фота: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.