Вы тут

У Мінску легкавы аўтамабіль збіў 15-гадовую дзяўчынку на пераходзе


У Мінску на вуліцы Казінца кіроўца аўтамабіля Volkswagen збіў падлетка, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


ДТЗ адбылося сёння каля 14.30 паблізу прыпыначнага пункта «Ручай». Кіроўца наехаў на 15-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана ў медустанову для абследавання.

У ДАІ нагадалі кіроўцам аб неабходнасці пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу зніжаць хуткасць і быць гатовым спыніць транспартны сродак, падаўшы пешаходам перавагу ў руху. Падкрэсліваецца, што праезд на забараняльны сігнал святлафора — найгрубейшае парушэнне ПДР. А пешаходам рэкамендуецца быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі.

Фота: УДАІ ГУУС Менгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».