Вы тут

У Мінску адбылася рэспубліканская выстаўка сабак усіх парод


Прызнаюся адразу: на гэты запамінальны фэст я трапіў выпадкова. Я не фанат выхавання нашых хвастатых сяброў, і сабакі ў маёй хаце няма. Але, гуляючы з унучкай па беразе Камсамольскага возера, я пагадзіўся з яе просьбай паглядзець куды гэта накіроўваюцца ўсе сустрэчныя з сабакамі на павадках. А сабакі тыя — усе былі самых розных парод і памераў. Вось таму мы разам завіталі у спарткомплекс «Дынама» на беразе возера.


Не шкадую, што правёў на гэтай выстаўцы некалькі гадзін. Убачыў, якім непараўнальным захапленнем ззялі вочы маёй пяцігадовай унучкі (і таксама ўсіх малых, якіх сярод гледачоў было не менш, чым дарослых). А яшчэ, назіраючы за дэманстрацыяй, як абяцала афіша, «сабак усіх парод», я значна пашырыў свае веды пра нашых чатырохлапых сяброў. Прыслухоўваючыся да слоў аўтарытэтных беларускіх і расійскіх экспертаў я зразумеў, што выхаваць сабаку так, каб з годнасцю паказаць яго знаўцам, — справа няпростая. Журы адзначае усе тонкасці такога выхавання.

А колькі папярэдніх клопатаў у саміх гаспадароў канкурсантаў! Напрыклад, цікава было назіраць, як у апошнія хвіліны перад паказам уважліва і пяшчотна з дапамогай цырульніцкага рыштунку ўкладваюць «прычоскі» прадстаўнікам сабачага племені.

Гледзячы, як я фатаграфую, адна аматарка з маленькай таксачкай на руках зрабіла заўвагу: «Вы зусім няправільна здымаеце! Фота рабіць трэба ў той момант калі пярэдняя лапка сабакі цвёрда стаіць на падлозе, а задняя трохі расслабленая. І за сабачымі вушамі уважліва назірайце, яны не павінны выглядаць няхайна!»

Ну што было ёй адказаць? Яна знаўца, а я на гэтым свяце — чалавект недасведчаны. Як кажуць, не ў тэме. І тым не менш, хачу з усімі падзяліцца сваімі фотаўражаннямі. Здаецца, што і вы з цеплынёй паглядзіце на гэтых сімпатычных чатырохлапых канкурсантаў і іх захопленых гаспадароў.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.