Вы тут

Беларускія самбісты выйгралі 11 медалёў на спаборніцтвах у Маскве


У Міжнародным цэнтры самба ў Маскве завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы «Кубак заснавальнікаў самба», паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.


Фота: НАК Беларусі.

Удзельнікамі значнага міжнароднага старту сталі прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Арменіі, Кітая, Таджыкістана і Марока. Па выніках турніру беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў — два сярэбраныя і дзевяць бронзавых. На другую прыступку п’едэстала ў катэгорыі да 72 кг падняліся Анжэла Жылінская, таксама серабро ў вазе да 80 кг дасталася Карыне Шут.

Бронзавымі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў сталі Анфіса Капаева (да 50 кг), Яна Бяганская (да 59 кг), Настасся Скварцова (да 65 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), а таксама Аляксандр Круглік (да 88 кг), Сяргей Лясяк (да 98 кг), Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) і Валянцін Наталевіч (баявое самба, звыш 98 кг).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.