Вы тут

Нецвярозы кіроўца знёс скульптуру паравоза ў Баранавічах


У Баранавічах нецвярозы кіроўца знёс памятны знак, паведамляе БелТА.


Дарожны інцыдэнт адбыўся 26 сакавіка на праспекце Савецкім каля 22.30. Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна паблізу дома № 1 не справіўся з кіраваннем аўтамабіля Audi, выехаў за межы праезнай часткі і знёс канструкцыю ў выглядзе паравоза. Памятны знак быў усталяваны ў ліпені 2019 года.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні. Таксама пашкоджаныя дарожнае пакрыццё, тратуар і пастамент.

Агляд паказаў, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,5 праміле алкаголю). У дачыненні да яго складзены пратаколы, у тым ліку за п’янае кіраванне. Аўтамабіль змешчаны на штрафпляцоўку.

У дзяржаўтаінспекцыі звяртаюць увагу вадзіцеляў і пешаходаў на важнасць і неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху. Катэгарычна забаронена кіраваць транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. За язду ў нецвярозым выглядзе мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле — 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады, звыш 0,8 праміле — 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».