Вы тут

Кіраўніцтва Мінскай рэгіянальнай мытні правядзе 28 сакавіка прамую тэлефонную лінію


Кіраўніцтва Мінскай рэгіянальнай мытні правядзе 28 сакавіка прамую тэлефонную лінію, паведамляе БелТА.


У Мінскай рэгіянальнай мытні з 10.00 да 11.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія намесніка начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Яраслава Кузіна па тэме «Асаблівасці мытнага афармлення легкавых аўтамабіляў, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза».

Атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць па дадзенай тэме можна па тэлефоне ў Мінску 8-017-218-95-04.

У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб пры звароце на прамую тэлефонную лінію грамадзян просяць паведамляць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, а прадстаўнікоў юрыдычных асоб — прозвішча, імя, імя па бацьку, найменне асобы, якая прадстаўляецца і юрыдычны адрас.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?