Вы тут

Стан дарог і пытанні ЖКГ. Ісачанка правёў тэлефонную лінію


Сезонныя праблемы сталі нагодай для звароту на прамую тэлефонную лінію да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.


І адной з найбольш актуальных тэм быў стан дарог. На гэта скардзіліся жыхары розных раёнаў. Прычыны ўсюды розная, але некалькі разоў людзі звярталі ўвагу на тое, што дарогі разбітыя лесавозамі.

На другім месцы па актуальнасці — пытанні ЖКГ. На дрэннае водазабеспячэнне паскардзіліся жыхары вёскі Бутрымаўка Магілёўскага раёна. Губернатар даў даручэнне аператыўна разабрацца з праблемай. А вось жыхароў вёскі Бярозаўка Бабруйскага раёна хваляюе якасць вады. У будучым вырашыць гэтую праблему дапаможа станцыя абезжалезвання. Але, улічваючы, што вёска зусім блізка да Бабруйска, ёсць магчымасць далучыцца да гарадской водазабеспячальнай сістэмы. Плануецца, што ўжо ў трэцім квартале людзі будуць з чыстай вадой. 

Заяўнік з Мсціслаўскага раёна паскардзіўся, што ААТ «Гавяды-Агра» са Шклоўскага раёна не разлічылася з ім за захаванне сіласу. «Кармы забралі, а вось грошы не спяшаюцца аддаваць», — перажываў ён.

Праблемы з вывазам смецця сталі прычынай тэлефоннага звароту з вёскі Плешчыца Шклоўскага раёна. Прагучала патрабаванне зрабіць пераразлік за паслугу. 

Дачка 98-гадовага ветэрана паведаміла, што бацька жадае аздаравіцца ў ведамасным санаторыі, але там гэта магчыма толькі за поўны кошт. Жанчына прасіла зрабіць выключэнне, адзначыўшы, што бацька ў гэтай сістэме працаваў.

Ініцыятыўная група матацыклістаў з Магілёва панаракала на тое, што ім не дазваляюць ездзіць на матацыклах па цэнтральных вуліцах горада. Яны паведамілі, што ім прасцей перамяшчацца на гэтым відзе транспарту па асабістых справах, але паўсюль стаяць забаронныя знакі. У начны час гэта, магчыма, і мэтазгодна, але чаму б табу не адмяніць днём. Аматары язды на матацыклах звярталіся да начальніка ДАІ, але разумення не знайшлі. Губернатар абяцаў разглядзець пытанне камісійна з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, у тым ліку матацыклістаў. 

Жыхарка 4-га Аграрнага завулка з Магілёва, дзе знаходзяцца ўчасткі індывідуальнай жылой забудовы, паведаміла пра праблемы з электразабеспячэннем. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў іх раёне ўсталяваны часовыя электрычныя апоры і ніхто іх мяняць не збіраецца. 

У жыхароў арэндных дамоў вёскі Міхееўка Дрыбінскага раёна ўзніклі праблемы з падвядзеннем газу. А жыхары дома № 34-а па вуліцы Касманаўтаў у Магілёве папрасілі навесці парадак у іх двары. Справа ў тым, што там пастаянна, у тым ліку ноччу, разгружаюцца машыны, якія прывозяць тавар у краму. У выніку — разбітыя дарога і тратуар, прысутнічаюць староннія пахі, пастаянна шум. Яны просяць абмежаваць заезд ў іх двор транспарту, які абслугоўвае краму, і зрабіць для дзяцей гульнявую пляцоўку.

Шматдзетная сям’я з Клімавіцкага раёна паведаміла пра праблемы з будаўнічымі недаробкамі. А жыхары з вуліцы Каштанавай, што ў Магілёве, незадаволены, што будаўнічая тэхніка, якая задзейнічаная на будаўніцтве дамоў у іх раёне, развозіць бруд па ўсёй тэрыторыі. 

Усяго падчас прамой тэлефоннай лініі ў аблвыканкам прагучала 30 пытанняў. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка паабяцаў, што яны будуць разгледжаны ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін і па кожным з іх будуць прынятыя вычарпальныя меры. Начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага аблвыканкама Іна Філіпава звярнула ўвагу на тое, што на гэты раз большасць званкоў прагучала не з Магілёва, а з раёнаў. З іх 75% датычыліся ЖКГ і добраўпарадкавання..

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.