Вы тут

Зіма вяртаецца? Снег у Беларусі будзе ісці на працягу дня 28 сакавіка


28 сакавіка на працягу дня паўсюдна па Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, дождж, паведаміў БелТА дзяжурны сіноптык у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ападкі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях чакаюцца месцамі, па астатніх — на большай частцы. «Па захадзе і цэнтральных раёнах будзе ісці снег, мокры снег, па ўсходзе — з дажджом. Вецер парывісты — да 15-20 м/с», — удакладніў дзяжурны сіноптык.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, мінулай ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі ападкі: дажджы — па ўсходзе рэспублікі, у цэнтральных і заходніх раёнах — у выглядзе снегу. «Па цэнтральных і паўднёвых раёнах месцамі адзначаліся моцныя ападкі. Максімальная колькасць у Мар’інай Горцы — 18 мм і Слуцку — 17 мм», — распавёў дзяжурны сіноптык.

Тэмпературны фон быў ад мінус 3 градусаў па поўначы-захадзе да плюс 8 градусаў па ўсходзе Гомельскай вобласці. У сталіцы слупок тэрмометра трымаўся на адзнацы ў мінус адзін градус.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.