Генерал-маёр Андрэй Федзін назначаны намеснікам міністра абароны па ўзбраенні — начальнікам узбраення Узброеных Сіл Беларусі. Адначасова на пасаду першага намесніка начальніка ўзбраення УС — начальніка штаба ўзбраення, якую займаў Андрэй Федзін, назначаны палкоўнік Віталь Шастак. Адпаведныя ўказы падпісаў 28 сакавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Генерал-маёр Сяргей Сіманенка па рашэнні Прэзідэнта вызвалены ад пасады намесніка міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення УС і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па хваробе з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Прэв’ю: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.