Вы тут

Мінпрам ў 2023 годзе плануе выпуск прадукцыі больш чым на Br27 млрд


У 2023 годзе па арганізацыях Міністэрства прамысловасці ў адпаведнасці з зацверджанымі бізнес-планамі развіцця арганізацый галіны прагназуецца выпуск прамысловай прадукцыі больш чым на Br27 млрд. Індэкс фізічнага аб’ёму запланаваны на ўзроўні 105%, рэнтабельнасць продажу — 7,5%. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу «Эканоміка Беларусі» распавёў першы намеснік Міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, паведамляе БелТА.


Ён адзначыў, што прамысловы сектар па-ранейшаму будзе зніжаць затраты і павышаць якасць прадукцыі. У гэтай частцы запланавана ўкараненне сучасных сістэм кіравання вытворчасцю і продажамі прадукцыі, стымуляванне ўкаранення рэсурсазберагальнага абсталявання і тэхпрацэсаў.

«Стратэгія развіцця прамысловай вытворчасці прадугледжвае яго трансфармацыю ў канкурэнтаздольны комплекс, які аператыўна рэагуе на сусветную кан’юнктуру і патрэбы ўнутранага рынку», — падкрэсліў першы намеснік Міністра прамысловасці.

У адпаведнасці з мэтавым планам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2023 год, арганізацыямі сістэмы Мінпрама прадугледжваецца выкананне ўстаноўленых заданняў па вытворчасці прадукцыі і пастаўках прадукцыі на экспарт у натуральным выражэнні, адзначыў Аляксандр Агароднікаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.