Вы тут

«Справа для сапраўдных мужчын» — глядзіце кінакласіку на «НТБ-Беларусь»


Аповед пра тое, як цаной жыцця сапраўднага прафесіянала быў выратаваны цэлы горад, чакае гледачоў падчас паказу фільма «Справа для сапраўдных мужчын», знятага ў 1983 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Убачым яго на тэлеканале «НТБ-Беларусь» у суботу 1 красавіка.


Фота з сайта belarusfіlm.by.

Сам рэжысёр кінаработы Валерый Панамароў неяк распавядаў, што першапачаткова сцэнарый будучага фільма быў не самым моцным, але пасля ён адшукаў у газеце гісторыю пра тое, як пад Баранавічамі знайшлі склад з нямецкімі фугасамі. І калі стваральнікі будучай кінастужкі адшукалі людзей, якія працавалі тады, гісторыя для экрана набыла новыя фарбы і акцэнты. Па сюжэце драма разгортваецца ў ваколіцах рачнога порта аднаго з беларускіх гарадоў, дзе хлопчыкі знаходзяць склад нямецкіх боепрыпасаў, якія захаваліся там з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Каб выратаваць насельніцтва, людзей з горада эвакуіравалі і да справы падключылі сапёраў. У працэсе правядзення аперацыі высвятляецца, што міны начыненыя нервова-паралітычнай атрутай. Чаго цяпер будзе каштаваць выратаванне жыццяў гараджан?..

Варта адзначыць, фільм стаў экранным дэбютам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Генадзя Давыдзькі (які тады быў акцёрам Купалаўскага тэатра). Галоўная роля афіцэра-сапёра Антона Фралова, які ўвасобіў вобраз чалавека адданага сваёй справе і воінскаму доўгу, што гераічна праявіў сябе ў надзвычайных абставінах, стала для акцёра ўдачай, а яе выканавец надоўга палюбіўся і запомніўся глядацкай аўдыторыі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».