Вы тут

Мінпрам зацікаўлены наладзіць супрацоўніцтва са Шры-Ланкай па шырокім спектры напрамкаў


Міністэрства прамысловасці зацікаўлена наладзіць супрацоўніцтва са Шры-Ланкай па шырокім спектры напрамкаў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў у час сустрэчы з міністрам транспарту, развіцця магістралей і СМІ Шры-Ланкі Бандулой Гунаварданам, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.


Фота: Мінпрама

У перагаворах прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Шры-Ланкі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Джаніта Абейвікрэма Ліянаге, ганаровы консул Шры-Ланкі ў Беларусі Дзмітрый Рузанаў і кіраўнікі беларускіх прамысловых холдынгаў.

Аляксандр Яфімаў адзначыў, што Міністэрства прамысловасці надае вялікае значэнне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са Шры-Ланкай. «Мы валодаем сур’ёзным практычным вопытам, кампетэнцыямі, тэхналагічнай і навуковай базай у галіне машынабудавання і гатовы падзяліцца з ланкійскімі партнёрамі. Упэўнены, што шырокі спектр беларускіх тавараў машынабудавання будзе запатрабаваны на рынку Шры-Ланкі», — сказаў намеснік міністра прамысловасці.

На думку Аляксандра Яфімава, высокі патэнцыял ёсць у развіцці супрацоўніцтва ў сферы трактарабудавання. Беларусь гатова прапанаваць усю лінейку трактароў, уключаючы мадэлі для сельскай і камунальнай гаспадаркі. Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама выпускаюць увесь спектр абсталявання для сельскай гаспадаркі.

«Такім чынам, можам прапанаваць поўнасцю беларускую тэхналогію, пачынаючы ад паставак тэхнікі і да сэрвіснага і гарантыйнага абслугоўвання. Гэты напрамак можа стаць лакаматывам двухбаковага супрацоўніцтва», — інфармаваў прадстаўнік міністэрства.

Са свайго боку міністр транспарту, развіцця магістралей і СМІ Шры-Ланкі выказаў высокую зацікаўленасць у пастаўках беларускіх электробусаў і трактарнай тэхнікі. «Мы гатовы разгледзець розныя варыянты супрацоўніцтва і аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў», — падкрэсліў Бандула Гунавардана.

Па выніках перагавораў прынята рашэнне сфарміраваць пакет прапаноў аб патэнцыяльных напрамках супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».