Вы тут

Экспрэсія і яркасць вясновага мастака сустракае ў Верхнім горадзе


Колер. Колер, колер... Яны злучаюцца і супярэчаць адзін другому. Але ў выніку прыходзяць да паразумення, калі глядзіш на карціну, акрэсленую рамкай. На выставы Захара Кудзіна заўсёды хадзілі дзеля ўзрушэння: прыцягвала магутная магічная інтэнсіўнасць яго твораў.


Чарговая вясна без Захара Кудзіна... Сёлета яму было б 37 гадоў. У самым канцы 2019 года яго не стала.

Фізічнае жыццё скончылася, але ў мастацтве Захар жыве і цяпер. І радуе нас.

Магчыма, Захар Кудзін апярэдзіў іншых людзей у здольнасці адчуваць мастацтва вельмі глыбока. У свой час заявіў пра сябе гучна і адстойваў сваё бачанне. Нехта тлумачыў яго экспрэсію асаблівасцямі яго зроку, пра якія мастак казаў, што яны нясуць яму новыя ўражанні і ўяўленні пра жыццё, яго формы і вобразы. У невялічкай зале прадстаўлены працы розных перыядаў. Іх няшмат, але зразумела, што аўтар літаральна жыў мастацтвам. Ён імкнуўся яго рухаць, развіваць, трансфармаваць, знаходзіць новыя формы. Быў у пошуку. Сёння немагчыма задаць яму пытанне: чаму гэта так, а не інакш? Але працы запрашаюць да дыялогу, клічуць у ягоную прастору.

Мастак, які прыйшоў у свет у Мінску 27 сакавіка, быў выхаванцам Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава. Ён паездзіў па свеце, шмат вандраваў і маляваў, але вярнуўся на радзіму, каб дарыць радасць людзям. Яго працу набыў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, і Захар Кудзін стаў самым маладым аўтарам, твор якога трапіў у калекцыю музея. Таксама яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях.

У яркім хлопцы заўсёды можна было пазнаць мастака, які ўмее цаніць колеры. Захар Кудзін і сам быў прыкладам яскравасці... Сам быў крыніцай вясновых энергій. І калі камусьці творы мастака пададуцца незразумелымі, то дакладна абыякавым чалавек не застанецца. Прынамсі, у галерэі DК, што ў Верхнім горадзе сталіцы, кожны можа злавіць веснавы клубок энергій, каб размотваць яго ўжо пасля. 

Яго гісторыя была бліскучай (калі думаць пра яе цяпер), але жыццё аказалася кароткім. Але ён стварыў столькі, што з яго прац можна падрыхтаваць не адну выстаўку. І пра яго памятаюць.

Менавіта напярэдадні дня нараджэння мастака адкрылася у галерэі DK яго выстава жывапісу і графікі Untitled. 

Мы не знойдзем адказу на пытанне, чаму ён прыпыніў зямное жыццё. Гэты крок не стасуецца з вобразам светлага маладога чалавека, які дарыў асалоду праз колер. Нам засталося толькі наталяцца... 

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».