Вы тут

У Бабруйску затрымалі прадаўца вейпаў


Аператыўнікі АБЭЗ Бабруйскага ГУУС затрымалі 56-гадовага мясцовага жыхара, які незаконна рэалізоўваў электронныя цыгарэты, камплектуючыя да іх, а таксама жавальныя сумесі без утрымання тытуню, паведамляе БелТА.


Устаноўлена, што прадукцыю ён набываў за мяжой і адпаведную сертыфікацыю яна не праходзіла. Пакупнікоў мужчына, як правіла, знаходзіў у сацыяльных сетках, завабліваючы нізкай цаной. У выніку было канфіскавана 1 395 адзінак тавару, агульным коштам каля Br45 тысяч.

У дачыненні да жыхара Бабруйска складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (1 БВ — BR37).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.