Нецвярозыя аўтааматары затрыманы супрацоўнікамі Першамайскага аддзела ДАІ, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аўтамабіль Fiat пад кіраваннем 58-гадовага кіроўцы супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў двары жылога дома па вул. Кузьмы Чорнага. Напярэдадні позна ўвечары ён на аўто рухаўся па дваровай тэрыторыі і пашкодзіў дзве прыпаркаваныя машыны — Audi і Renault, пасля чаго ўцёк. Уладальнікі транспартных сродкаў раніцай выклікалі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Па выніках медыцынскага агляду ў арганізме затрыманага парушальніка выяўлена 0,81 праміле алкаголю.
Пазней быў затрыманы 51-гадовы кіроўца аўтамабіля Kia Sportage, які, будучы за рулём аўто, пашкодзіў прыпаркаваны на стаянцы па вул.Філімонава аўтамабіль Kia Rio і ўцёк з месца ДТЗ. Па выніках агляду ў яго арганізме выяўлена 0,43 праміле алкаголю.
Акрамя таго, 47-гадовага вадзіцеля аўтамабіля Honda з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення экіпаж ДПС спыніў у раёне 1-га км унутранага кальца МКАД. Па выніках агляду ў яго арганізме выяўлена 2,15 праміле алкаголю.
Прэв’ю: БелТА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.