Лесанасенны цэнтр плануюць пабудаваць у Гомельскай вобласці. Пра гэта журналістам паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас старту акцыі «Тыдзень лесу» у Івацэвіцкім раёне, перадае БелТА.
Лясгасы Беларусі летась пасадзілі каля 30 тыс. га лесу. На 6 тыс. га лесаводы выкарыстоўвалі пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай. Комплексы па яго вырошчванні працуюць у Івацэвічах, Глыбокім, Магілёве, а таксама ў Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры. «Якасць пасадачнага матэрыялу, які вырошчваецца, у разы вышэйшая, чым у адкрытым грунце. Там уплываюць прыродна-кліматычныя ўмовы, а ў комплексах ствараецца патрэбны рэжым, паліў, падкормка. Гэта значыць выконваюцца зусім іншыя тэхналогіі. Мы пераканаліся, што ў пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай атрымліваецца найбольшы працэнт прыжывальнасці, ён устойлівы да зарастання. Міністэрства лясной гаспадаркі прыняло рашэнне разгледзець магчымасць пашырыць існуючыя комплексы, дадаць колькасць цяпліц і палёў дагадоўвання. Цяпер распрацоўваецца праектная дакументацыя, каб пабудаваць у Гомельскай вобласці такі цэнтр», — распавёў Аляксандр Кулік.
З пляцоўкай для будаўніцтва яшчэ вызначаюцца. Комплекс пабудуюць або ў Рэчыцы, або ў Мазыры. У гэтым годзе плануецца правесці пошукавыя работы, распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Чакаецца, што ў наступным годзе спецыялісты змогуць прыступіць да будаўніцтва.
Дарэчы, у Брэсцкім ДВЛГА разглядаюць магчымасці пашырэння лесанасеннага комплексу ў Івацэвічах. Тут таксама сёлета маюць намер распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Да будаўніцтва прыступяць пазней. На тэрыторыі дэмантуюць невыкарыстоўваныя збудаванні, каб на іх месцы пабудаваць чатыры новыя цяпліцы і ўладкаваць поля дагадоўвання. Чакаецца, што дзякуючы рэалізацыі праекта аб’ёмы пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай павялічацца ўдвая.
Апарат Міністэрства лясной гаспадаркі сёння прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Сёлета яна пройдзе на працягу ўсяго красавіка, рэгіёны прымуць яе ў розны час. У Брэсцкай вобласці добраахвотнікі змогуць далучыцца да пасадкі дрэў з 1 па 8 красавіка.
Фота: БелТА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.