Вы тут

У Беларусі паспяхова выпрабаваны комплекс узбраення «Шквал»


На адным з беларускіх палігонаў выпрабавалі рэактыўную сістэму залпавага агню (РСЗА) «Шквал» — пацверджаныя ўсе заяўленыя характарыстыкі, паведамляе Дзяржкамваенпрам.


У камітэце таксама паказалі на асаблівасць гэтых выпрабаванняў — прымяненне агнявога сродку паражэння з характэрнай назвай разам з беспілотнікамі. Яны падымаліся ў паветра, каб выведаць і перадаць каардынаты цэляў. На іх «Шквал» абвальвае снарады калібра 122 мм.

Сістэмы кіравання агнём, якія прымяняюцца ў гэтай РСЗА, спадарожнікавай навігацыі, сувязі і іншыя закліканы скараціць час, на працягу якога на агнявой пазіцыі знаходзіцца баявая машына. У сваю чаргу гэта спрыяе яе большай жывучасці ва ўмовах сучасных баявых дзеянняў

Выбар рэдакцыі