Вы тут

У красавіку ў Беларусі пачне дзейнічаць шэраг законаў і новаўвядзенняў


З 3-га красавіка Нацбанк знізіць стаўку рэфінансавання да 10,5% гадавых. Патаннеюць крэдыты і ўклады. Раней Нацбанк зніжаў стаўку з 23 студзеня і 1 сакавіка. Прычына ў запаволенні інфляцыі. Эксперты мяркуюць, што значэнне можа апусціцца ніжэй за 10% да канца года, перадае tvr.by.


Савет ЕЭК прадоўжыў яшчэ на паўгода дзеянне павышанага парога бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі ў ЕАЭС у памеры тысяча еўра. Цяперашнія ліміты будуць дзейнічаць да 1 кастрычніка 2023-года.

З гэтага дня вырасце падатак на сабак. Да прыкладу, за пароду, уключаную ў пералік патэнцыйна небяспечных, уладальнікам трэба будзе заплаціць 55,5 руб. Праўда, новаўвядзенне не закранае жыхароў сталіцы. І да 11 руб. 10 кап. — за іншыя. Важна памятаць, што абавязковы збор уладальнікі сабак павінны выплачваць кожны квартал.

І навіна для выпускнікоў. Сёння пачынаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў цэнтралізаванага экзамену, якая працягнецца па 20 красавіка.

Прэв’ю: tvr.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».