Вы тут

ЦВК: Акрэдытацыя журналістам будзе выдавацца на два гады


Парадак акрэдытацыі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі разгледжаны 6 красавіка на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Прынятая адпаведная пастанова, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Практыка ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў са СМІ прадугледжвае наяўнасць парадку, які вызначае магчымасць удзелу прадстаўнікоў СМІ ў рабоце органаў і асвятлення правадзімых імі мерапрыемстваў, — сказаў намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай, фінансавай работы міжнароднага супрацоўніцтва апарата ЦВК Сяргей Шмарлоўскі. — Акрамя таго, рэгламентам ЦВК прадугледжана, што на яго пасяджэннях мае права прысутнічаць прадстаўнікі СМІ, акрэдытаваныя пры Цэнтральнай камісіі. Прыняцце палажэння ў поўнай меры замацуе парадак узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, які ўжываецца намі ўжо сёння».

Так, акрэдытавацца ў ЦВК могуць як прадстаўнікі нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, так і замежных. «Пры гэтым апошнія могуць быць акрэдытаваны ў ЦВК толькі пры наяўнасці акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў, — удакладніў Сяргей Шмарлоўскі. — Акрэдытацыя журналістам будзе выдавацца на два гады. Палажэнне таксама вызначае парадак адмовы ў акрэдытацыі. Мы ўжо сутыкаліся з прадстаўнікамі замежных СМІ, калі забяспечваеш ім доступ на мерапрыемствы, ствараеш усе неабходныя ўмовы для працы, а яны публікуюць артыкулы са свядомым скажэннем сэнсавай нагрузкі, што не адпавядае ні прафесійнай этыцы журналіста, ні патрабаванням закона аб СМІ».

Пасяджэнне прайшло з удзелам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова, прадстаўнікоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Таксама разгледжаны пытанні, якія датычацца работы Цэнтра па рабоце з насельніцтвам і выбарчых тэхналогіях Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, прыняты лакальныя дакументы, сярод якіх — палажэнні аб ганаровай грамаце Цэнтральнай камісіі і падзякі старшыні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».