Вы тут

«Падзея, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю»


«Падзея, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю». Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта.


Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта РАЧЫЛОЎСКІ:

— Пасланне было вельмі насычанае. Мне спадабалася, што Прэзідэнт камбінаваў як сур'ёзныя тэмы, інсайдарскую інфармацыю, так і жарты. Як вопытны лектар, кіраўнік дзяржавы трымаў фокус увагі. Не кожны палітык змог бы так сумясціць, напрыклад, тэму нацыянальнай бяспекі з жартамі, пры гэтым закрануць сэрцы людзей. І тут справа не столькі ў пасадзе нашага Прэзідэнта, колькі ў яго асобе. Аляксандр Лукашэнка стварыў нашу краіну, праз яго прайшлі ўсе законапраекты, ён змагаўся са злачыннасцю, фарміраваў знешнюю палітыку з лідарамі краін, якія ўжо некалькі разоў памяняліся. Наш Прэзідэнт ведае ўсе гэтыя кулуары, з'яўляецца архітэктарам будаўніцтва беларускай сучаснай дзяржавы, таму Пасланне нясе ў сабе вялікую моц.

Думаю, што многія, хто выйшаў пасля Паслання з залы, задумаліся, а што будзе з краінай, калі прэзідэнтам будзе іншы чалавек. Калі іншы чалавек узначаліць дзяржаву, ці зможа ён так трымаць усё пад кантролем, як наш цяперашні лідар? Усе ведаюць, што наш Прэзідэнт — «жалезны», за сваю краіну ён здольны на многае. Хоць 11 метраў варожага бота пераступіць граніцу, Прэзідэнт запатрабуе ад Уладзіміра Пуціна максімальна ўключыць усе пратаколы Саюзнай дзяржавы. Усе добра гэта разумеюць, таму не сунуцца ў Беларусь. Ведаюць, што Аляксандр Рыгоравіч жорстка адкажа за сваю краіну — так, што яшчэ доўга будуць успамінаць, навошта яны гэта зрабілі.

Усе цудоўна разумеюць і тое, што менавіта на нашым Прэзідэнце ўсё трымаецца. Гэта легендарная асоба. І не толькі ў маштабах нашай краіны, але і ў кантэксце ўсяго свету. Найноўшая сусветная гісторыя фарміруецца непарыўна з нашай краінай. Менавіта наш Прэзідэнт паказаў, што маладая дзяржава можа стаць незалежнай і моцнай. Незалежнай не толькі ў тэрытарыяльным плане, але і ў кантэксце сваёй вытворчасці, інтэлектуальных магчымасцяў. Беларусь — ідэальны прыклад таго, як павінна развівацца любая краіна. Чаго толькі вартая наша сацыяльная палітыка, сістэма адукацыі, усё створана для моладзі, у краіне — мір і парадак. Думаю, тыя людзі, якія ў 2020 годзе выходзілі на пратэсты, задумаліся, наколькі яны былі неразумныя. Пры гэтым наш Прэзідэнт яшчэ дае магчымасць ім выправіцца, вярнуцца на Радзіму, калі трэба, панесці пакаранне за здзейсненае і затым працаваць на карысць сваёй краіны. Не кожны чалавек можа дараваць тым, хто ў свой час выступаў супраць яго. Гэта сведчыць аб многім. Нам пашанцавала з кіраўніком дзяржавы.

Пасланне было шчырым, адкрытым, з намёкам на пэўныя недапрацоўкі, на тое, што мы сапраўды знаходзімся на парозе вайны. Пагроза існуе ўжо не толькі з боку Украіны, але і з боку Польшчы. Гэта, вядома, прымусіла задумацца, што і тыя, хто сядзеў у зале Палаца Рэспублікі, не з'яўляюцца недатыкальнымі. І нам, калі трэба будзе, прыйдзецца стаць на абарону краіны: камусьці са зброяй, камусьці ў лазарэце... Калі прыйдзецца, здымем свае касцюмы і станем на абарону сваёй Айчыны. А хто будзе абараняць сваю краіну, калі не мы самі?

Пасланне адкрыла многім вочы. Я ўдзячны кіраўніку дзяржавы за тое, што ён сказаў, як ёсць, даў дакладную абстаноўку па знешнім і ўнутраным контурах, зрабіў прагнозы. А, як паказвае жыццё, прагнозы нашага Прэзідэнта збываюцца.

Наступнае Пасланне будзе ўжо ў рамках Усебеларускага народнага сходу, што павышае яго статус і робіць ранейшы фармат Паслання гістарычным. Таму вялікі гонар было прысутнічаць на падзеі, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю.


Аляксандр ЖУК, рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар:

— Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту, як заўсёды, было насычаным, цікавым і эмацыянальным. Не засталіся без увагі і пытанні адукацыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што наша сістэма адукацыі павінна быць накіравана ў будучыню і фарміраваць работніка новага тыпу — адукаванага, гнуткага, ініцыятыўнага, гатовага жыць і працаваць у адкрытым інфармацыйным грамадстве.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для атрымання фундаментальнай і прыкладной адукацыі па самым шырокім спектры спецыяльнасцяў. Таму ў нашу краіну едуць у тым ліку і па веды.

Найважнейшы акцэнт у Пасланні быў зроблены на патрыятычным выхаванні. Вельмі кранулі словы Прэзідэнта аб тым, што выхаваць патрыётаў могуць толькі патрыёты. Гэта асабліва актуальна пры падрыхтоўцы педагогаў, якія ў далейшым прыйдуць у школы і будуць навучаць і выхоўваць маладых грамадзян нашай краіны. Ад таго, якая грамадзянская і патрыятычная пазіцыя будзе сфарміравана ў будучага педагога, шмат у чым залежыць грамадзянскасць і патрыятызм усяго народа, духоўнае і маральнае аблічча нацыі. Таму вялікая адказнасць ляжыць на выхавацелях, школьных настаўніках і выкладчыках ВНУ за грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення і захаванне традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа. На прыярытэтнае рашэнне гэтых задач і накіравана дзейнасць нашага ўніверсітэта.

Запісалі Вераніка КАНЮТА

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.