Вы тут

Ратавальнікі Міншчыны прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме


Пажарныя сталі першымі, хто ў тую страшную ноч на 26 красавіка 1986 года ўступіў у бой з наступствамі тэхнагеннай катастрофы. Сярод тых, хто ўзяў на сябе жорсткі ўдар, быў і жыхар Беразіно — Васіль Ігнаценка.


На працягу некалькіх гадзін старшы сяржант унутранай службы Васіль Ігнаценка разам са сваімі саслужыўцамі змагаўся з агнём на 4-м энергаблоку ва ўмовах высокага радыяцыйнага выпраменьвання. Ён атрымаў смяротную дозу апраменьвання і праз два тыдні памёр ад вострай прамянёвай хваробы. У снежні 1986 года Васіль Ігнаценка быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а ў 2006 годзе ўдастоены звання Героя Украіны з прысваеннем ордэна «Залатая зорка».

Напярэдадні памятнай даты супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі органаў улады, ветэраны пажарнай службы, а таксама юныя актывісты сабраліся каля мемарыяльнай дошкі Васілю Ігнаценку, усталяванай у горадзе Беразіно. На мерапрыемстве прысутнічалі родныя Героя — маці Таццяна Пятроўна і сястра Наталля.

Памяць мужнага ратавальніка, а таксама ўсіх загінулых падчас ліквідацыі наступстваў аварыі ўшанавалі хвілінай маўчання. 

«Па сканчэнні часу, мы не ў праве забываць імёны тых, хто змагаўся з гэтай катастрофай», — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук. Ён заўважыў, што кожны год прадстаўнікі мясцовай улады прыходзяць сюды, каб выказаць словы падзякі маці і родным Васіля Ігнаценкі.

— Напярэдадні памятнай даты мы не маглі не аддаць даніну памяці тым, хто ратаваў чалавецтва, — адзначыў падчас мітынгу начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч. — Тая катастрофа падзяліла жыццё на падзеі «да» і «пасля». Наш зямляк прыняў для сябе моцнае рашэнне і павёў за сабой людзей. Коштам сваіх жыццяў яны не дазволілі агню распаўсюдзіцца на іншыя энергаблокі. Я хачу выказаць словы падзякі маці Васіля Ігнаценкі за выхаванне сапраўднага патрыёта. У Год міру і стваральнай працы звяртаюся да вас, начальнікі гарнізонаў: вы фарміруеце дух калектыва, яго ядро, выхоўваеце маладое пакаленне ратавальнікаў. Мы павінны быць годным працягам гераічнай службы нашых папярэднікаў у абароне грамадзян ад надзвычайных сітуацый.

Словы падзякі родным выказаў і старшыня Мінскага абласнога аддзялення БГА «Ратавальнік» Вячаслаў Шэлег, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Я ведаў хлопцаў, якія служылі разам з Васілём Ігнаценкам, — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу Вячаслаў Шэлег. — 28 пажарных — першыя ахвяры Чарнобыля. Яны выратавалі Еўропу ад катастрофы. Яны былі ўсе маладыя. Што такое жыццё, калі табе 25 гадоў? Гэта планы на жыццё, на будучыню, але служба запатрабавала выкананні ад іх Прысягі, абавязку перад народам. І яны гэта зрабілі, аддаўшы сваё жыццё і здароўе. Цяперашняму пакаленню ратавальнікаў хачу пажадаць з гонарам пранесці праз жыццё і службу словы нашага дэвізу: «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар».

Кветкі да мемарыяльнай дошкі ад калег-ратавальнікаў, юных актывістаў — жывы напамін аб тым, што памяць аб подзвігу Васіля Ігнаценкі і яго каманды жыве дагэтуль.

У Год міру і стваральнай працы ратавальнікі яшчэ раз гавораць аб тым, што цяперашняе пакаленне, моладзь, павінны ведаць імёны герояў, якія самааддана сталі на абарону чалавецтва, роднай зямлі і народа. Памятаць, шанаваць і быць удзячнымі за магчымасць жыць, сумленна працаваць і пісаць гісторыю нашай краіны.

Вераніка КАНЮТА

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».