Вы тут

«З дыпломам — у вёску», патрыятычная значкі і табу на сацыяльныя сеткі


З дыпломам у вёску? Атрымай крэдыт на жыллё

У Казахстане з 2009 да 2022 года 45 тысячам спецыялістаў па праграме «З дыпломам — у вёску» былі выдадзены крэдыты на набыццё жылля. Аб гэтым паведаміў віцэ-міністр нацыянальнай эканомікі Баўыржан Амарбекаў, перадае карэспандэнт «Казінфарм».


Фота: pixabay.com

«З мэтай павышэння кадравага патэнцыялу ў сельскай мясцовасці з 2009 года рэалізоўваецца праект «З дыпломам — у вёску». Па выніках 2009—2022 гадоў 95 тысяч спецыялістаў атрымалі пад'ёмныя дапамогі і 45 тысячам спецыялістаў былі выдадзены бюджэтныя крэдытныя сродкі на атрыманне жылля. Таксама ў гэтым годзе на рэалізацыю праекта «З дыпломам — у вёску» на прадастаўленне бюджэтных крэдытаў на набыццё жылля 3800 спецыялістам выдзелена 20 мільярдаў тэнге», — сказаў на брыфінгу віцэ-міністр нацэканомікі.


Патрыятычныя значкі для школьнай формы

Першы намеснік кіраўніка камітэта Дзярждумы Расіі па асвеце Яна Лантратава звярнулася да міністра асветы Сяргея Краўцова з просьбай разгледзець магчымасць увядзення нашэння патрыятычных значкоў як элемента школьнай формы, дызайн якіх змогуць распрацаваць самі дзеці. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

«Не менш важнымі з'яўляюцца і пытанні знешняга выгляду школьнікаў. Размова ідзе не толькі аб школьнай форме, але і аб школьных значках, нашэнне якіх з'яўляецца важным элементам выхавання, прыналежнасці, ідэнтыфікацыі. Гэта простая, але вельмі значная рэч», — указвае дэпутат у звароце.

Лантратава зазначае, што школьныя значкі павінны стаць прадметам гонару ў падрастаючага пакалення, «атрыбутам патрыятызму, высокіх маральных прынцыпаў, як было ў Савецкім Саюзе», калі дзеці з гонарам насілі значкі не толькі ў школе, але і дома.

Пры гэтым рэалізацыя ініцыятывы павінна быць праведзена за кошт дзяржавы, выказалася парламентарый. Мэтазгодным палітык лічыць рэалізаваць ідэю пад патранажам новага расійскага маладзёжнага руху — «Руху першых», удзельнікі якога змаглі б самі распрацаваць дызайн значкоў.

Дэпутат таксама нагадала аб нядаўна рэалізаванай ініцыятыве «Размовы аб важным». Паводле яе слоў, гэта ўжо мае станоўчы эфект, а ідэя са значкамі дапаможа падысці да пытання выхавання дзяцей комплексна.

«Размовы аб важным» — цыкл заняткаў у фармаце класнай гадзіны, якія праводзяцца ў расійскіх школах у пачатку кожнага навучальнага тыдня. Галоўнай мэтай такіх заняткаў заяўлена развіццё патрыятызму, выхаванне маральных якасцяў, грамадзянскае выхаванне і гістарычная асвета. Першы ўрок прайшоў у расійскіх школах 5 верасня. Ён быў накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў разумення, што дзяржава стварае магчымасці для самарэалізацыі кожнага з іх.


Табу на сацыяльныя сеткі па начах для падлеткаў

Юта першай сярод амерыканскіх штатаў забараніла дзецям і падлеткам выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі па начах. Губернатар падпісаў два законы, якія абмяжоўваюць магчымасць непаўналетнім карыстацца імі без згоды бацькоў. Аб гэтым піша Axіos.

Новыя законы патрабуюць, каб тэхналагічныя кампаніі ўвялі «каменданцкую гадзіну» для дзяцей і падлеткаў з 22.30 да 6.30 па мясцовым часе. У яе перыяд непаўналетнія не змогуць карыстацца сваімі акаўнтамі ў сацсетках.

Законы патрабуюць праверкі ўзросту ўсіх карыстальнікаў сацсетак, абавязваюць тэхналагічныя кампаніі даваць бацькам або апекунам доступ да акаўнтаў іх дзяцей, а таксама, як піша Assocіated Press, дазваляюць падаваць судовыя іскі ад імя дзяцей, якія сцвярджаюць, што сацыяльныя сеткі прычынілі ім шкоду. Акрамя таго, новыя правілы абмяжоўваюць паказ рэкламы непаўналетнім.

Чакаецца, што тэхналагічныя кампаніі паспрабуюць аспрэчыць іх правамернасць у судзе. Некамерцыйная арганізацыя Electronіc Frontіer, якая выступае за канфідэнцыяльнасць у інтэрнэце, заклікала адмовіцца ад прыняцця законаў, заяўляючы, што абмежаванні па часе і праверка ўзросту пры выкарыстанні сацыяльных сетак парушаюць правы непаўналетніх на свабоду слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Пры гэтым правілы, аналагічныя прынятым у Юце, прапануюць заканадаўцы і ў іншых штатах, у прыватнасці ў Арканзасе, Тэхасе, Агаё, Луізіяне і Нью-Джэрсі.

Згодна з федэральным заканадаўствам ЗША, тэхналагічным кампаніям забаронена збіраць даныя аб дзецях да 13 гадоў без згоды іх бацькоў. Каб адпавядаць гэтым патрабаванням, сацсеткі забараняюць рэгістрацыю дзяцей да 13 гадоў. Аднак апошнія лёгка абыходзяць гэтую забарону як са згоды бацькоў, так і без яе, піша Assocіated Press.

Cяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».