Вы тут

Эпідэміёлагі звяртаюць увагу на правілы бяспекі падчас «вялікай вады»


Спецыялісты Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя працягваюць штодзённы кантроль эпідэміялагічнай абстаноўкі на тэрыторыях, ахопленых паводкай. У абласным цэнтры па апошняй аператыўнай інфармацыі адзначаецца паляпшэнне паводкавага становішча: узровень вады ў рацэ Сож на тэрыторыі Гомеля складае 624 см (-6 см за суткі). Падтопленымі застаюцца 684 падворкі, 425 жылых дамоў, 521 гаспадарчая пабудова, 422 падвалы, тэрыторыі 2 адміністрацыйных комплексаў, 8 участкаў дарогі. З 13 домаўладанняў адселена 27 грамадзян. 


— Мы штодня адсочваем сітуацыю. У нас ёсць інфармацыя па падтопленых адрасах, падворках, па тым водазабеспячэнні, якое там функцыянуе, — адзначыла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі і ідэалагічнай рабоце Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Тульжанкова.

Санітарныя службы звяртаюць увагу на абавязковае выкананне прафілактычных мер бяспекі падчас паводкавай сітуацыі. Грэбаванне гэтымі правіламі жыхарамі падтопленых тэрыторый можа выклікаць распаўсюджванне вострых кішачных інфекцый, віруснага гепатыту А.

— Паводка — перыяд падвышанай рызыкі. Асноўны фактар — пітная вада. У зоне рызыкі насельніцтва, якое выкарыстоўвае звычайныя калодзежы. Падчас паводкі з іх піць ваду нельга. Яна з паверхневых пластоў, у якія пры разводдзі пранікае тое, што знаходзіцца ў выграбных ямах. У такой вадзе могуць быць нітраты, розныя мікраэлементы, — звярнула ўвагу намеснік галоўнага ўрача.

Пасля сходу «вялікай вады», неабходна правесці ачыстку калодзежаў, правесці дэзынфекцыю, а таксама зрабіць мікрабіялагічныя даследаванні вады.

Спецыялісты санітарнай службы рэгіёна звяртаюць увагу, што на тэрыторыі, ахопленай паводкай, варта ўжываць бутыляваную ваду. Што тычыцца выкарыстання цэнтралізаванага водазабеспячэння, то па ім узмоцнены лабараторны кантроль. 

Небяспеку для здароўя падчас паводкі можа выклікаць і ўжыванне гародніны, якая захоўвалася ў падтопленых сараях. Асабліва гэта датычыцца агародніны, якая не падвяргаюцца тэрмічнай апрацоўцы. Напрыклад, капуста для салаты. 

Акрамя таго, эпідэміёлагі нагадваюць аб рызыцы захворванняў, якія могуць пераносіць грызуны. Ратуючыся ад разводдзя, яны пранікаюцць у дамы, пабудовы, акрамя таго паводкавыя воды таксама могуць пераносіць сляды жыццядзейнасці грызуноў. Пасля сходу «вялікай вады», на падворках, звяртаюць увагу спецыялісты, неабходна правесці дэзынфекцыю туалетаў, смеццевых корабаў і кантэйнераў, месцаў гатавання ежы, якія знаходзіліся ў зоне падтаплення.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».