Вы тут

Пад кіраўніцтвам Качанавай прайшло чарговае пасяджэнне экспертнага савета


Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло чарговае пасяджэнне экспертнага савета. Сярод пытанняў — праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Наталля Качанава назвала гэта пытанне вельмі важным для ўсіх. «Вы ведаеце, якая ўвага ўдзяляецца ў нашай краіне будаўнічай галіне. Сапраўды, былі розныя перыяды ў яе развіцці. Нам вельмі важна гэтую галіну захаваць, развіваць, памнажаць, бо гэта перспектыва развіцця краіны. Гэты законапраект доўга абмяркоўваецца, разглядаўся на рознага ўзроўню нарадах, таму сёння мы павінны даць сваё экспертнае заключэнне Кіраўніку дзяржавы», — падкрэсліла спікер. Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што неабходна падтрымаць спецыялістаў, прыцягнуць кадры да работы ў будаўнічай галіне.


Фота: БелТА.

Як сёння развіваецца айчынная будаўнічая галіна і якія перад ёй стаяць выклікі, журналістам расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. «Будаўнічая галіна ў Рэспубліцы Беларусь — адна з ключавых, якія вызначаюць у сферы эканомікі, мае стратэгічнае значэнне для ўсіх астатніх галін народнай гаспадаркі. Суб'ектамі будаўнічай дзейнасці з'яўляюцца органы дзяржаўнага кіравання, юрыдычныя, фізічныя асобы, фактычна ўсе мы, усе жыхары Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ўдзельнікамі будаўнічай дзейнасці. Таму распрацоўка нарматыўных дакументаў, тым больш такога асноватворнага, як кодэкс, безумоўна, павінна абапірацца на меркаванні абсалютнай большасці ўдзельнікаў будаўнічай дзейнасці», — сказаў ён.

Па словах Дзмітрыя Дзямідава, падчас работы над адпаведнымі законапраектамі, над кодэксам аб архітэктурна-будаўнічай дзейнасці ўлічваюцца меркаванні фактычна ўсіх удзельнікаў будаўнічай дзейнасці, экспертаў заканадаўчай дзейнасці. Па словах сенатара, такая форма работы паказвае сваю эфектыўнасць. Таму што ўлічваюцца досвед і веды непасрэдна кіраўнікоў будаўнічых арганізацый, тых удзельнікаў будаўнічай дзейнасці, якія адказваюць за тэхнічны нагляд, праектаванне і, безумоўна, спажыўцоў будаўнічай дзейнасці. «Шмат праходзіла сустрэч не толькі ў Мінску, але і з выездам у рэгіёны, праходзілі вельмі гарачыя дыскусіі, было ўнесена вельмі шмат паправак у першапачатковы праект кодэкса. На дадзены момант, вядома, дакумент выкрышталізоўваецца, ён аб'ядноўвае вельмі шмат паняційных тэрмінаў. Важна, што гэты нарматыўны дакумент вызначае прынцыпы інавацыйнага развіцця будаўнічай галіны, укараненне лічбавых тэхналогій, уніфікацыю праектнай дакументацыі. Безумоўна, гэта ўсё заклікана спрасціць правядзенне будаўнічых работ, павысіць эфектыўнасць будаўнічай галіны, дае магутны стымул для інавацыйнага, наступнага эфектыўнага развіцця і ўкаранення самых сучасных тэхналогій як у галіну будаўніцтва, так і ў галіну тэхнічнага нагляду і наступнай эксплуатацыі будаўнічых аб'ектаў, якія ўзводзяцца», — расказаў Дзмітрый Дзямідаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.